Аляксандр (Алесь) Віктаравіч Бяляцкі

Аляксандр (Алесь) Віктаравіч Бяляцкі нарадзіўся 25 верасня 1962 года ў мястэчку Вяртсіля Сартавальскага раёна Карэліі, куды ягоныя бацькі выехалі з Беларусі на заробкі.

У 1964 годзе бацька Віктар Усцінавіч і маці Ніна Аляксандраўна вярнуліся ў Беларусь. Месцам жыхарства сям’я абрала малады горад Светлагорск. У Светлагорску Алесь скончыў сярэднюю школу № 5.

У 1979 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту, дзе распачаў літаратузнаўчую і грамадскую дзейнасць.

У 1984 атрымаў дыплом выкладчыка філалогіі. Перад паступленнем у аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі Навук БССР працаваў настаўнікам ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

У 1984 годзе Аляксандра Бяляцкага прызвалі ў Савецкую Армію. Служыў пад Свярдлоўскам, механікам-вадзіцелем браніраванага цягача у артылерыйскім знішчальным супрацьтанкавым батальёне. Пасля вяртання з войска працягваў вучобу ў аспірантуры, займаўся навуковай, літаратурнай і грамадскай дзейнасцю.

У 1986 годзе Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў абраны старшынёй гэтай арганізацыі (1986-1989).

У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронта «Адраджэньне», сакратар Управы (1996-1999), намеснік старшыні (1999-2001) БНФ «Адраджэньне», з’яўляўся заяўляльнікам адной з першых масавых акцый “Дзяды”.

У 1990 годзе выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады. Аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі Навук БССР скончыў вясной 1989 года, ад абароны кандыдацкай дысертацыі адмовіўся. На яе аснове ў 1991 годзе выдаў кнігу- манаграфію “Літаратура і нацыя”. Непрацяглы час працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры. У выніку конкурсу ў 1989 годзе быў абраны дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. На гэтай пасадзе працаваў да 1998 года. Пад яго кіраўніцтвам была адчыненая экспазіцыя літаратурнага музея і трох яго філіялаў.

У 1991-1995 гадах Бяляцкі з’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога савету.

У 2000-2004 гадах – старшыня Рабочай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

З 2004 – па сёньняшні час – намеснік старшыні Рабочай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі. Жанаты, мае сына. Алесь Бяляцкі з’яўляецца дзейным сябрам творчых саюзаў: Саюз беларускіх пісьменнікаў (1995), Беларускі Пэн-цэнтр, Беларуская асацыяцыя журналістаў. У 2006 годзе выдаў кнігу нарысаў і эсэ “Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера”.

З 1996 з’яўляеца старшынёй Праваабарончага цэнтру «Вясна». У 2003 праваабарончы цэнтр “Вясна” быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі рашэннем Вярхоўнага Суда.

У 2007 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў ліквідацыю праваабарончага цэнтра “Вясна” парушэннем свабоды асацыяцыі сяброў арганізацыі і рэкамендаваў узнавіць у правах Алеся Бяляцкага і яго калег.

У 2007 і двойчы ў 2009 годзе былі прадпрынятыя беспаспяховыя спробы рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі. Партнёрамі “Вясны” сёння з’яўляюцца больш за 15 міжнародных і замежных праваабарончых арганізацый, а сам праваабарончы цэнтр прыняты сябрам у дзва міжнародныя аб’яднанні: “Міжнародная федэрацыя правоў чалавека” (The International Federation for Human Rights – FIDH) , “Еўрапейская сетка арганізацыі па назіранню за выбарамі” (ENEMO).

У 2007 годзе Алесь Бяляцкі быў абраны віцэ-прэзідэнтам FIDH. Алесь Бяляцкі двойчы вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра: у 2006 і 2007 гадах. Мужная і паслядоўная пазіцыя Алеся Бяляцкага па адстойванню правоў чалавека ў Беларусі і ва ўсім свеце адзначалася многімі міжнароднымі ўзнагародамі.

У 2006 годзе ён быў узнагароджаны Шведскай прэміяй імя Пера Ангера, Прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава (Нарвежскі Хельсінскі камітэт), Прэміяй Homo Homini арганізацыі People in Need (“Чалавек у бядзе”). Муніцыпалітэт горада Генуя (Італія) ў 2010 годзе надаў Алеся Бяляцкаму званне “ганаровы грамадзянін Генуі”.

У 2011 годзе ПЦ «Вясна» пад кіраўніцтвам Алеся Бяляцкага ўганараваны Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады ЗША.

Храналогія 

Алесь Бяляцкі застаецца пад арыштам з 4 жніўня. Яму выставілі абвінавачанне на падставе часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры). Падставаю для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя пра ягоныя рахункі ў замежных банках, перададзеная ўладам Беларусі Міністэрствам юстыцыі Літвы ды Генпракуратураю Польшчы.

Улады гэтых краінаў публічна папрасілі прабачэння ў Бяляцкага і ягоных сваякоў, а таксама прыпынілі кантакты з Беларуссю ў межах дамоваў аб прававой дапамозе. Вызвалення Бяляцкага патрабуюць беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўразвязу, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краінаў.

2 thoughts on “Аляксандр (Алесь) Віктаравіч Бяляцкі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>